Прачытаў выдатную кнігу. Кніга напісана на беларускай мове, таму і водгук вырашыў пісаць па-беларуску.

Раман Уладзіміра Някляева шмат у чым з'яўляецца аўтабіяграфічным — татарка Нэла, першае мінскае каханне галоўнага героя, мелі рэальныя прататыпы, як і многія іншыя персанажы. Але Ася і маёр КДБ Гагарын — выдуманыя. Галоўны герой рамана — непаўнагадовы хлопец, які прыязджае з правінцыі ў сталічны Мінск у часы хрушчоўскай адлігі вучыцца ў радыётэхнічным тэхнікуме (ў якім навучаўся ў свае гады і сам Някляеў). Хлопец збліжаецца са стылягамі, якіх улады лічаць дысідэнтамі і ворагамі сістэмы. І хлопец сутыкаецца са злом, якое ўвасоблена ў КДБ.

Даўно нічога не чытаў на роднай беларускай мове. Адразу перайсці на ее і пачаць чытаць кнігу было досыць складана.
Але на шчасце ўсе атрымалася. Паспупова мозг прыстасаваўся, и справа пайшла лепей.

Кніга захапляе з самага пачатку сваім незвычайным жанрам.

Жанр цяжка адназначна вызначыць, бо ў ім прысутнічаюць і элементы меладрамы, рамана-выхавання, дэтэктыва.

Прыгоды суправаджаюць герояў рамана на працягу ўсей кнігі. А ў самым пачатку гучыць яскравы жарт, які мне вельмі спадабаўся.

Кандуктарцы Віялеце Казіміраўне, падобнай на спявачку Ніну Дорду, якая штодня спявае па радыё песню “Ландышы”, гадоў трыццаць. Амаль старая, а ўсміхаецца.
“Чаго ўсміхаешся?.. – кісла глядзіць на кандуктарку дама ў каракулевым футры і каракулевай шапцы. – Можа, у цябе голас, як у Ніны Дорды? Тады чаму ты не ў каракулі? Чаго ў тралейбусе сядзіш? Ідзі на сцэну і ўсміхайся!..”
“Нехта і ў тралейбусе ўсміхацца павінен, – усміхаецца даме ў каракулі кандуктарка. – А то вунь кіслыя ўсе, як гуркамі кіслымі паснедалі”.

Прыкладна ў такой манеры, з жартамі і прыгодамі разіваюцца падзеі ў кнізе. Часам здаецца, што аўтар і сам звар'яцеў, подобна героям свайго рамана, але, паразважаўшы пасля прачытання, я прыйшоў да высновы, что гэта быў менавіта аўтарскі прыём, каб найлепш передаць чытачам Мінск 60-ых гадоў.

І гэта ў яго выдатна атрымалася . Я як быццам сам апынуўся ў тым Мінску і ўдыхнуў яго паветра.

І апроч смаку газіроўкі з сіропам, яшчэ адчуў я ў рамане смак паветра таго Мінску – Мінску пачатку шасцідзясятых, “апошніх гадоў адлігі, вясновы пах якой ледзьве даносіўся да Мінску з Масквы, перацякаў з левага берага Свіслачы на правы, ад Круглай плошчы да пляца Волі, блукаў па вуліцах Маркса і Энгельса, і, завіваючыся, губляўся ў псеўдаантычных калонах тэатра Юнага гледача...”

На раман моцна паўплывала зняволянне Някляева пасля падзей у снежні.

Працу над раманам «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» Уладзімір Някляеў пачаў у 2009 годзе. Аднак пасля падзей ў снежні — Плошчы-2010, і турмы пасля іх, напісанне рамана было часова спынена. Пасля вызвалення з турмы Някляеў працягнуў працу над раманам.
Сам Някляеў так казаў пра гэты перыяд:
Што цікава — што галоўны герой рамана яшчэ да Плошчы праходзіў праз турму. І пасля падзей 2010-га мне не давялося мяняць сюжэт, толькі крыху была змененая фабула.

Раю да чытання.

15 Апреля 2015