Нарэшце дачытаў кніжку Тэксты #5, выдавецтва Галіяфы.

Ледзьве знайшоў спасылкі на Галіяфы, бо выдавецтва наспаткаў сумны лес. Краму выдавецтва зачынілі ўсяго пасля двух тыдняў працы. Як я разумею, усю сваю дальнейшую дзейнасць выдавецтва вядзе ў інтэрнэце.

Кнігарня беларускамоўнай літаратуры “Галіяфы” часова не працуе. Пра гэта стала вядома 30 ліпеня з раніцы, і ўжо ўдзень, калі здымачная група “Белсату” прыехала на месца падзей, набыць кнігі тут было немагчыма. Цяпер кнігарня “Галіяфы” працуе як офіс аднайменнага выдавецтва.

Але ў жыцці, як вядома, "няма нічога больш пастаяннага, чым часовае".

Кнігу гэту прыдбала сяброўка на распродажы выдавецтва, і ўжо праз яе я дабраўся да старонак твора.

Кніга распавядае пра беларускага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, імя якога мала каму знаёма.

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.

І я не магу ўспомніць Тадэвуша  з урокаў гісторыі. Такоя вось сістэма адукацыі. Вучым і ведаем, тое, што патрэбна ўладам, вывучаемся па кнігам, неаднаразова адцэнзураваных гісторыкамі.

Вось і атрымліваецца, што ведаем савецкую, 220-ці гадовую гісторыю Беларусі, пад гнетам суседа, а на сваё сапраўднае паходжанне забылі, як і забылі Вялікае Княства Літоускае разам з Рэччу Паспалітай, з усімі знакамітымі людзьмі і дасягненнямі.

Сумна. А ганарыцца есць чым.

Саюз балцкіх пляменаў і далучэнне да яго ўсіх беларускіх і іншых балцкіх земляў, а пазней і ўкраінскіх, стварылі адно з магутнейшых дзяржаў сярэднявечнай Еўропы - Вялікае Княства Літоўскае, якое ахоплівала тэрыторыю ад Балтыйскага да Чорнага мора і якое праіснавала амаль шэсць стагоддяў. Перыяд характэрызуецца цеснымі сувязямі Беларусі з Еўрапейскай культурай а таксама шматлікімі войнамі, значная частка якіх адбываецца на тэрыторыі Беларусі. У часы ВКЛ адбываецца канчатковае фарміраванне беларускага этнасу. XVI стагоддзе - "залаты век" Беларусі, час вялікіх гуманістаў і асветнікаў.

Так вось, Тадэвуш Рэйтан быў адзін з нямногіх деячаў, абаронцаў ад падзелу Рэчы Паспалітай, абаронцаў дзярджавы і самастойнасці. Але іх намаганняў не хапіла, каб упэўніць падкупленную Расійская дзяржавай шляхту не дапусціць першага падзелу.

На першых пасяджэннях сойма яны адкрыта выступiлi супраць здрадніцтва пасла з Польшчы Адама Панінскага, маршалка прарасійскай канфедэрацыі. Яны заклікалі іншых паслоў не дапусціць абрання Панiнскага соймавым маршалкам і тым самым, па сутнасці, сарваць сойм. На адным з паседжанняў Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў такога рашэння і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». Змаганне Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага на сойме працягвалася з 19 па 22 красавіка 1773 г., да таго часу, пакуль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расійскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбіць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да канфедэрацыi. Пасля гэтага ў працы сойма, якi далучыўся да прарасійскай канфедэрацыі, Рэйтан, Корсак і Багушэвіч-Мінькоўскі ўдзелу ўжо не прымалі.

Тадэвуш Рэйтан не перажыў гэтай здрады.

Апошнія годы свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 г. Быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле (паводле Ю.Нямцэвіча), загінуў у выніку няшчаснага выпадку (Г.Жавускі), па трэцяй — быў забіты з інсцэніроўкай самагубства.

А далей адбылося тое, супраць чаго так заўзята змагаўся Тадэвуш.

У 1795 г. адбылося поўнае паглынанне Расійскай імперыяй тэрыторыі Беларусі.

А цяпер ідзе 2015 год.
Расіі пануе, Рэйтан забыты.

Яшчэ ў 2004 годзе Юрый Жыгамонт пісаў.

Трэба зрабiць усё, каб людзi не забывалi, што ў нас была магутнейшая дзяржава – Вялiкае княства Лiтоўскае, што тут раней жылi князi, каб iх ведалi, паважалi.

І па сенняшні дзень гэтыя словы актуальны.

Дарэчы помніка Тадэвушу ў Беларусі няма, хоць ён і лічыцца Нацыянальным героем Рэспублікі Беларусь.

Зусім нядаўна, дзякуючы намаганням Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, створаннай толькі ў 2013 годзе, была названа вуліца ў Мінску імем Тадэвуша Рэйтана. Шкада, але на сённяшні дзень вуліцы на карце Мінска я не знайшоў.

У 2015 годзе, Мінскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб наданні вуліцы горада імені Тадэвуша Рэйтана.

А вось у суседняй Польшчы помнік ёсць.

Копія помніка Тадэвушу Рэйтану ў Кракаве, на Платанах. Арыгінал, які замовіў перад смерцю (1863 г.) Сцяпан Рэйтан, а яго сын , Язэп (апошні з роду) у 1888 г. перадаў у дар Кракаву, захоўваецца ў нацыянальным музэі горада. Усталяваць помнік на радзіме героя , у Грушаўцы, Рэйтанам не дазволілі расейскія акупацыйныя ўлады . І нават сама перадача помніка палякам адбывалася , як у добрым прыгодніцкім рамане. У Кракаве, у тыя часы, было нашмат больш свабоды (узгадаем Яна Матэйку) . Будзем спадзявацца, што помнік калі -небудзь вернецца на Бацькаўшчыну, няхай нават і ў выглядзе другой копіі.

Раю гэту кніжку ўсім, хто захапляецца гісторыяй Беларусі.

 

Каб завяршыць на вясёлай ноце, працытую пару вершаў, якія чамусьці былі забаронены для друку ў газеце.

Ленін любіў піянерчыка Пецю.
Прыйдзе - і Пецю падорыць букецік.
Пеця ж - свой тварык усьмешкай расквеціць.
Ленін і дзеці, ленін і дзеці...

Альбо.

Голы Ільіч і разьдзетыя дзеці.
Бегае голы і заднізай сьвеціць...

Да развітання, сябры і сяброўкі, шануйце гісторыю.

26 Августа 2015