Я імкнуся кожную кніжку дачытваць да канца, а гэту не здолеў. Але ўсё роўна напішу на яе водгук

На першы погляд, “Мінакі” — гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што ёсць “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік. Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх сам-насам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.

Недачытаных кніг у мяне зусім мала і шкада што гэтая, нядрэнная па водгуках, кніга, трапіла ў гэты спіс.

Магчыма я яшчэ не даспеў да сучаснай беларускай прозы, і яе час прыйдзе пазней.

Кніжка пачалася досыць цікава, па_новаму, з сучаснымі моднымі рэчамі і запіканымі мацюкамі.

І паўскрывать чарапкі хлопчыкам з чужога раёна - сьвяты абавязак сына чалавечага. Пераламаць усе, што магчыма, а пасьля пад пільным позіркам участковага прасіць прабачэння ды плакаць. Такое жыцце ў гэтых дворыках. Сябручкі-кумпячкі...

Але далей падчас чытання, становіцца вельмі сумна, і ўзнікае пачуццё безвыходнасці за краіну, людзей і моладзь.

...падзеі блытаюцца, сюжэт практычна не развіваецца...

І я вырашыў адкласці кніжку на будучыню.

5 Августа 2015